Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БЛОГІ

Адзінства псуе адзіноту,

Як кволыя мяккія богі,

Шторанак ідзем на работу,

А ўвечары крочым у блогі.


Мы верым у Новае Неба,

Як хімікі вераць у ртуць.

Але мы ў чарзе, дзе нам хлеба,

Ніколі ў жыцьці не дадуць.


Мы пішам пра нашы падзеі,

Пачуцьці, пра наша жыцьцё.

А скутку? Зьнікае надзея,

А разам з надзеяй усё.


Хто каву дап'е, хто сіропам,

Прамые ад сна галаву.

Бо заўтра ісьці на работу,

І я разам з усімі пайду.


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 06.07.2009