Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

САД НА СКРЫЖАВАНЬНІ

         Натрасі мне яблыкаў, мама, з той маладой

яблыні, што расьце ў нашым садзе шостая ад дарогі.

                           Чыстыя мае лісты.

                           Мае мары і жаданьні.

                           Быццам сад на скрыжаваньні,

                           Нечаканы і густы.

         Я  блукаў, мая мама, па асьнежаных далях

паўночных, дзе ня бачыў ні яблынь, а часам ні нават

дарог, і начамі мне сьніліся  ранкі над  рэчкай

Гярвяткай і ў восеньскім садзе,  маладым нашым

садзе, баваўняныя, цёплыя, бы малако, туманы.

                           I ўтрапёна, у зьдзіўленьні

                           Я глядзеў за далягляд:

                           На пажарышчах, каменьнях,

                           Скуль там сад?!

         Мне шчаку казыталі галінкі той яблыні, мама, і

ў далонь маю – росны! – падаў яблык – празрысты

да самых зярнят! Я шчасьлівы быў, мама! Я дзяліўся зь

сябрамі ім, мама! Я дагэтуль ня ведаў, што зь сябрамі

дзяліцца можна так успамінамі, каб хрумсьцелі, як

яблык, яны.

                           З чатырох канцоў Зямлі,

                           З чатырох дарог сусьвету

                           Я вяртаўся ў сьветлы гэты

                           Сад, як яблыні цьвілі.

         А штодзень на зямлі  мы нялёгкай займаліся

справай, і – далёка – у кожнага быў свой сад, быў

свой лес ці рака, і ў кожнага – мама, а ў каго й не

было ўжо мамы, – усё роўна, здавалася, мама жыла

яшчэ, мама была.

                           А пасьля

                           З краёў, дзе Мекку,

                           Неразумны, я шукаў,

                           Я вяртаўся...

                           Чалавека

                           Я у садзе сустракаў.

         Людзі дрэвам падобныя. Тым, што людзі і дрэвы

сьмяротныя, а галоўнае, тым, што карэньні – у роднай

навечна зямлі! Людзі – птушкам і рыбам, дрэвы – к

веткам і травам падобныя, мы, жывыя, падобныя –

усяму, што жыло і жыве.

                           I пытаў я Чалавека:

                           – Хто такі ты? Хто такі?

                           Што, скажы, мы ўсе

                                                              спрадвеку?

                           Можа, мы – вартаўнікі?

         I – адзінае семя,  што зь  бяздоньня  вякоў

прарастае: людзі, дрэвы  і кветкі, птушкі, рыбы,

зьвяры, – мы – спляценьнем  карэньняў, намаганьнямі

рук, намаганьнямі крыл, плаўнікоў і галін, учапіўшыся

ў неба, над цемрай і сьмерцю трымаем Зямлю!

                           I як наша апраўданьне,

                           I як наша права жыць,

                           На сусьветных скрыжаваньнях,

                           На пустэльных скрыжаваньнях –

                           Сад шуміць!


  У. Някляеў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 19.08.2010