Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

КАХАНАЯ АПОВЕСЬЦЬ

Нібы пламень на дах наскочыў,

Бо зажадалі закрычаць:

– Загадваў суд!

– ...I раіў ойча...

– Пад’юджваў кормлены карчмар?


Дазнаўся: праведных – да ліха.

Дачуўся: галасу – праз край.

Ды толькі ты сваім уздыхам

Мяне выводзіла з-за крат.


Пад шэптам зьверху палымяным,

У лёце ярасных расьніц

Нам цесна стала на паляне

I вольна ў сховах верасных.


I патаемны па прыродзе,

Здабытчык прагі для прычын,

Твае я рысы не знаходзіў

У вабных воблікам жанчын.


Калі журба пры мне паўстала,

А ведаў: хутка не міне,

Твая краса, твая пастава

Зрабілі дужага зь мяне.


Як дзённа-срэбны на пагорку,

Прыцьмелы ўночы, іней зьзяў,

На нас заклёны сьвет нагортваў

Ды пасам лютым не зьвязаў.


Была рашучаю – да болю,

Дзе страху дзьмулася сава.

Хацеў ня я, а ты найболей

Сабе свабоду скасаваць.


I мілаваў тваё каленца

Ня вецер зьезджаны штогод –

Тваёй пяшчоты спадкаемца

I вораг будучых нягод.


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.08.2010