О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АРЭХ

Як пёрку, сам сябе панёс

з уздыхам ветру несалёным,

дзе мераў вокам глыб нябёс

са стога стомы і саломы.


З нутра ня сьпешчаных крыніц

пачуўся зноў рашучы рокат,

здалёк на медным карані

бары закрэсьлілі барока.


Зьлічыў з загрыўка да капыт

лазнога чорта злыя плямы,

шпурляў паленьні да капы:

пад ім каб полымем палалі.


На зграбным плечыку зімы

дыханьнем вызначыў палонку,

і тая прагла замяніць

развагі лёд на вір палону.


Вяртацца скурчаным – ня грэх:

нябось ня вымерла парода,

маланкай спалены арэх

сабе ня сьвішча ўзнагароду.


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.08.2010