Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЛЕТАСЬ

На схіле аглухлых дзён

Стала Зальвянка Летай.

За ценем яе ідзём

Туды, дзе пяялі летась.


Распусьціцца кветкай шлейф

Самотнага самалёта.

Няўжо шкадаваньне шле

Туды, дзе збылася лотаць...


Адвольна былым гадам.

Бліскуча бярозаў білам.

Іх сьвет, як анёл, гайдаў

У прыгаршчах небасхілу.


На локцях тваіх чытаць

Салодкі адчай травінак.

Нязвыкла расу чапаць

За шкельцы яе трайныя.


Воклічаў зьнік галоп.

Згрымела мястэчкам стрэмя.

Воблак паверх галоў:

«Родная, не старэйма...»


Сьпяшаю гады назваць

I выбраць – каторы лепей.

Стагодзьдзе таму назад...

А ты прашаптала:

– Летась...


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.08.2010