Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НАРОСХРЫСТ

Ад кузьні збочыла зіма,

Як Нёман лёд зьдзіраў пад Коўна.

А каваля круты замах

Жалеза зводзіў на падкову.


Для жарабца – любві жраца,

Вухналь – за рызыку – заточваць.

Сама ня клічуць на жыўца,

А б’юць аглобляй у затоцы.


I гразь рашучага раўка

Матляюць ярасныя сьпіцы.

На грахавода і грака

Напала прага будаўніцтва.


На верхавіну з году ў год

Чапляе лес у дзірах сіта.

Відаць, ня ў пошуку выгод

Гучаць пупышкі, як сюіта.


Ага! Расхрыстаны актор

Прыліп зь біклагай да бярозы.

Забыўся шэльма зь нейкіх пор,

Што кляўся: жыцьме на цьвяроза!


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.08.2010