Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МАТУЛІ

Бывай, матуля! Ненадоўга

Цябе пакіне родны сын.

Пайду, каб выканаць свой доўг я,

А ты дажджом сьлязін ня сып!

 

Я веру, маці: не загіну...

Ня трэба ліць каштоўных сьлёз.

У бойцы жорсткай за краіну,

Здабыць ёй мушу лепшы лёс.

 

Ня трэба плакаць, турбавацца,

Ты – лепш – мяне багаславі...

У бойцы з ворагам – прызнацца –

Нямала выльлецца крыві.

 

Маліся, мама, каб Магутны

Мне даў адвагі, новых сіл,

Каб вораг куляю бяспутнай

Мяне дачасна не скасіў.

 

Калі адгрукаюць гарматы,

Вятры разгоняць бітвы дым, –

Вярнуся я да роднай хаты

Яшчэ дужэйшым, маладым.

 

Ня трэба, любая, журыцца,

Застацца дома не заві;

Я мушу сэрцу пакарыцца,

А ты мяне багаславі.

 

Бывай, матуля! Ненадоўга

Цябе пакіне родны сын...

Іду, каб выканаць свой доўг я,

Каб шлях расчысьціць для красы.


14.VI.1944 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 06.07.2009