О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НАД ЮНАЦКІМ ДЗЁНЬНІКАМ

Па даўняй завядзёнцы

Набраць таемны код –

I памяць стане дзёньнік

Гартаць зь юнацкіх год.


Пялёсткі тых старонак

Ня лётаюць жвавей,

I сам, як нож у тронках,

Амаль заіржавеў.


Ды ў запісах пасьпешных

Відзён забыты дар:

Пры ім цьвікі да плешкі

Заб’е адзін удар.


I ў мускулах успыхне

Жалезны перабор,

Тады бязь лішней пыхі

Шпуляй мяхі за борт.


Пачуеш – не дапетрыш –

Трашчыць сусьветны трут,

Калі ў сардэчных недрах

Гуляе землятрус.


I раптам ручка пекна

За горла возьме – край!

Брысьці мне з раю ў пекла

Ці йсьці празь пекла ў рай?


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 16.08.2010