Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НЕПАПРАЎНЫ

Вецер у скверы грабе

Залежы лісьця.

Думы нясу на гарбе.

Дождж – хоць заліся.


Цягне радоўку трамвай.

Здоўжыцца ноччу.

Гэтак трымае турма

Выраку ношу.


Транты да торбы складу,

Часу б ня страціць.

Сьвету находзіць кадук,

Хай яго трасца!


На табе ўласны блакнот,

На – акуляры,

Покуль з заспаных бакоў

Счыніцца алярм.


Хочацца зорам маўчаць,

Выспацца – воям.

Прыказку стаў прыкмячаць:

Вольнаму – воля.


Думацьму,

Спрытна ўсё ж зьбег.

Прама... Празь вечнасьць... Направа...

Зноў перавучваць сябе?

Гіблая справа.


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 16.08.2010