Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПАІЛІ КОНЕЙ...

Рака. Каменьне.

Вады аскома.

Сярод духмені

Паілі коней.


Ці не апошніх

З таго прызыву,

Які ад пожні

Зьвялі за грыву.


Ці не астатніх

У тым калене,

Што мела стацца

Дузе збавеньнем.


Шалела заедзь

На дне сьпякоты.

Каня кілзаюць,

А воды коцяць.


Рака на шалях

Гайдала смагу,

Разьліць сьпяшала

Шырока магній.


Табун ахвочы

Ня трэба перці.

У пырсках вочы,

У пырсках персі.


...Ня перад сконам,

А ўсё ж ня сьпіцца.

Ой, дайце коням

Усмак напіцца.


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 16.08.2010