Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПЕРШЫ СЬНЕГ У ГОРАДЗЕ

Завіснуў сьнег

Над тратуарам.

Сьвятлелі ўсе –

Відно па тварах.


А сьнег ня стаў

З кіёскам побач,

А шлях прастаў

У шэры побыт.


Гарнуўся сам

Да дрэў і вокан,

Схаваўся там

Ад злога вока.


I стала так

Тады празрыста,

Нібы мастак

Палотны хрысьціць.


А сьнег панёс

Сябе пад дахі.

Такі ўжо лёс:

Зь зямлі падацца.


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 16.08.2010