Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

РАЗЬБЯР

Рука па ласцы разьбяра

Крушыне грудзі вызваляла.

У ста гаях ён выбіраў,

А вось такое бракавала.


Прыліпла пасма наўскасы,

Зьнямелі верадныя пальцы,

Нібыта сена накасіў

I стаў у лета пастаяльцам.


Ён адхіляўся незнарок

I закрываў наглуха вочы,

I засынаў у ім прарок,

I прачынаўся голад воўчы.


Ізноў хапаўся за разец.

I аплываў начы агарак.

А ранак пачынаў рудзець

I націскаў, руды, на карак.


А майстра пацеры шаптаў,

I дрэва шэптам паўтарала.

I гэта значыла накшталт:

Краса нікога не карала.


I каб ня плакаць, а пяяць,

Пакутай долю аплаціла.

I ёй на сонейку стаяць,

А не ў цянётах павуціны.


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 16.08.2010