Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВЯСНА. СУСТРЭЧА З ДРЭВАМІ

Зноў залечвае груша

Лёсу голае гольле:

Так натруджаны грузчык

Рукі ў кіпені гоіць.


Учарнелай чарэшні

Незайздросная доля:

Ці арол, а ці рэшка,

Як марозік да долу?


I на споведзь да яблынь

Не сьпяшаюцца пчолы,

Бо зялёнае слаба

Разьлілося па чорным.


Нечакана распаліць

Пнём альховым дзядзінец,

I рукою бяспалай

Вербы сонца падымуць.


Ліст упаў на галіну,

Ухапіўся аберуч,

Як за полымя гліна

Ці радок за паперу.


На гняздоўі пакоўным

Трубіць бусел пра стрэчу.

Паміраць ад спакою,

Уваскрэснуць ад стрэсу.


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 16.08.2010