Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НА ГОЛЫМ ПОЛІ

Згарэў ушчэнт

Стары бульбоўнік.

А траваў шчэць,

Як скура з бойні.


За блізкі сьвет

За дымам зьніклі

I позьні квет,

I ліст, як выклік.


За дальні лес

Спаўзла дарога,

I ён ледзь-ледзь

Ня торкнуў рогам.


Залез абшар

У плашч здубелы.

Счарнелы твар,

А стане белым.


Ні гуку. Стынь.

Пакоры колер

I разам з тым

Няма пакоры.


Дажджу найперш

Ліхая доля:

Адзін, як перст,

На голым полі.


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 16.08.2010