У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВІТРАЖ

Шкляны палац,

Як куфар скарбаў,

Пачаў палаць

У сотні фарбаў.


Дзіцячы сад,

Заўжды вясёлы,

Успыхнуў сам

У сто вясёлак.


I нават дом,

Нутром казённы,

(Бы грымнуў гром)

А стаў стазвонам.


Адна турма

У ценю змрочным.

Яе дарма

Злы дух сурочыў.


Мастак складаў

Зь імпэтам шклінкі

I сам глытаў

Шчасьліва сьлінку.


Тады, як сьлед,

Дайшоў да толку:

Скляпаны сьвет

З асклёпкаў толькі.


  Ю. Голуб

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 16.08.2010