Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Паслухайце, чалавекі,

З чаго зроблены вашыя чаравікі,

У падэшвах якіх яшчэ цепліцца жыцьцё?


Як доўга не памірае мора ў ракавіне,

         малітва ў разбуранай царкве,

         рэха на стадыёне.


І таму не зьдзіўляйцеся,

Калі звычайная падушка

Раптам вылятае ў адчыненае акно,

Абезгалоўленыя селядцы ў бляшанцы

Варушаць спаленымі расолам плаўнікамі,

А човен прырастае да берага.


І калі полымя вырастае,

Яно пакідае зямлю –

Вяртаецца на сонца.


І калі могілкі стануць паркам

Імя якога-небудзь Сьмеху Варта,

То ўсё роўна яшчэ тысячу гадоў

Па начных алеях блукацьме сьмерць.


І калі заварушыцца брук –

Мы спахопімся,

Што хадзілі па чарапахах...


  М. Скобла

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 29.07.2010