Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АДЛІЖНАЯ НОЧ

Чорнае гольле адліжнае ночы

Неба маё на шматкі падзяліла.

Босы Ісая аб чымсьці прарочыць

Пад ліхтаром ля бэтоннай магілы.

Чым дасканаліцца ў гэтым сусьвеце,

Звужаным да гарадскога пакоя?

Шыбы вільготны аблізвае вецер,

Дрэмле Айчына пад моцнай рукою.

Недзе, у выраі, родныя птахі

Думаюць, пэўна, ці варта вяртацца.

Сьпяць на разроўненых могілках гмахі,

Сьпяць на засыпаных рэчках палацы.

Плача Ісая. Праклён не пачуты.

Звыкліся людзі з прысутнасьцю сьмерці.

Сьмерцю, зьмяшанаю з вулічным брудам,

Не напалохаць нікога на сьвеце.

Голае гольле гайдаецца ў небе,

Вокны згасаюць, і шчасьце далёка.

Недзе, напэўна, спакойней і лепей,

Толькі ня там прамаўляюць прарокі.


  Л. Рублеўская

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.07.2010