Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ГАДАНЬНЕ

Загадай, зязюля, закукуй аб шчасьці,

Варажы аб долі запрапаўшай Насьці:

Дзе вянок руцяны, дзе сынок ядыны,

Дзе краса падзелась зь лічыка дзяўчыны?

Чаму у аковах Насьці тонкі рукі?

Чаму твар скасіўся ад страшэннай мукі?


На грудзёх запаўшых вузялок зь зямлёю –

Ўсё, што зь вёскі Насьця вынесла з сабою.

У халодных мурах бела вяне цела,

Насьця ўдвое гнецца, за год пасівела.

Замест вочак сініх – поўны сьлёз дзьве раны,

Тварык без румянца, як папар зараны...


Ну, гадай, зязюля! Закукуй аб шчасьці,

Варажы аб долі нашай беднай Насьці!


...Зашумела птушка, седзячы ў вярбіне:

Знаць, што шчыра хоча варажыць дзяўчыне...


1910  Цётка

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 16.07.2010