Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БАЛЯДА АФРЫКАНСКАЙ ПРЫНЦЭСЫ

Ты хацела зьехаць за мяжу

Падалей ад сьнегу і дажджу.

І цяпер за вокнамі пясок

І вярблюд сьлінявы, і сынок

Чорны, як савецкі гуталін,

Смокча перасьпелы мандарын

І па-руску лаецца зь сястрой

Белай, як казіны сырадой.

Ну а муж хоць негар, ды ўсё ж твой,

Вызваленчай арміі гэрой,

Дзесьці ў джунглях корміць камароў,

З баявой сяброўкаю любоў

Круцячы, ня думае як ты

Тут жывеш бяз мужа, без вады...

І глядзіш ты мёртва на пясок,

Дзе вярблюд сьлінявы і сынок,

І табе ахвота за мяжу

Пабліжэй да сьнегу і дажджу.


  В. Шніп

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 15.07.2010