Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Ападае лісьцё,  

                        ападае –  

Разарвалі вятры цішыню.

І прыходзіць часіна падумаць.

Пасядзець аднаму ля агню.


Адлятаюць знаёмыя птушкі,

Зарастае туманам прастор.

Я гляджу ў паніжэлае неба,

Падкідаю галінкі ў касьцёр.


І самотны дымок весялее,

Абдымае мяне аж да сьлёз.

Пасьвятлела ў бярэзьніку шэрым –  

Дзядзька ехаў,

                        саломы натрос.


7.IX.1983.  В. Шніп

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 13.07.2010