Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

За бальнічным вакном

баль

ранішні

восем

танцуе восень

лісьцем і галасамі

за сьпінаю сьмех

хворай жанчыны

не павярнуцца

бо цяжка паверыць

сабраць бы мех

залатога лісьця

і захаваць

між старонак Бібліі

ды навошта

яму ляцець

у вакно бальнічнае

а вецер крыжуе

дзьвюма галоснымі

восеньскі баль,

асеньні боль


  А. Спрынчан

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.07.2010