Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

А за вакном счарнелыя галіны

Старой, як гэты сьвет, рабіны

Гайдаюцца на цёплых хвалях ветру.


Са стрэх прагнутых мокры сьнег спаўзае

І цішыню на шоргат разьдзірае,

Ныраючы спалохана ў паветра.


На падваконьніку вазон красуе,

І кветачка ягоная ратуе

Мяне ад распраклятай адзіноты.


А за вакном счарнелыя галіны,

І я цябе чакаць штодня павінны,

Нібы збавеньня ад зімы й самоты.


  В. Шніп

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 23.06.2010