Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ГІСТОРЫЯ ЗЬ ПЕРШЫМ КАХАНЬНЕМ

Шчасьце былое ўяўляю  

Дзяўчынкаю па вясьне.  

Загарэлая, кемная, злая,  

Дражніла яна мяне.  

Памятаю, год у шаснаццаць,  

Дурны ад каханьня і мук,  

Цераз плот я глядзеў на шчасьце,  

Рамантычны, цыбаты хлапчук.

А шчасьце гуляла ў садзе,  

Апранутае ў паркаль,  

Сабе і птушкам на радасьць,  

А мне на смутак і жаль.  

Разявіўшы рот, як варона,  

Гляджу я ў дзівосным сьне  

На шчасьце, што садам зялёным  

Ідзе бліжэй да мяне.

Уважна за мною сочыць,  

І соладка, як салавей,  

Просіць заплюшчыць вочы,  

І гладзіць па галаве.  

Раскошы цэлыя рэкі  

Ў сэрца маё плывуць,  

Моцна сьціскаю павекі,  

Чакаю... Нельга ўздыхнуць...  

А дзяўчына з вачыма блакітнымі  

Суседу, дурному, як бот,  

Адуванчык тыцнула спрытна  

Ў шырокі, як ступа, рот.


1957  У. Караткевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009