Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

КАБ КРЫЛЫ...

Злавілася сонца у сеці,

у сеці, сатканыя з хмар...

Каб крылы саколія мець мне

ды дзесь па-над хмары ўзьляцець мне

у сонца нясьцерпны пажар!


Хай вочы мае занявідзяць,

хай змоўкне навекі мой сьпеў,

хай людзі мяне зьненавідзяць, –

а дух мой да сонца ўзьляцеў!


1922, Хэлмна.  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009