Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПАД СЭРЦАМ

Зь ветразем пад сэрцам,

З адчуваньнем стомы.

На прыступках дома,

Чую ноччу сьпевы.

Гэта сьпевы веры.

Вера ў самоце,

Плача па распусьце,

Па сваёй брыдоце.


На канапе сьлёзна,

Я малю прабачыць,

Мой характар значыць,

Перамог настрой.

Рукі хочаць прагнуць,

Вочы хочаць бачыць.

Не цябе на ложку,

Мёртваю з касой.


Хочаць бачыць шчасьце,

Сэрца хоча верыць.

Жыць, кахаць, халерыць

Часам ля вакна.

Марна толькі думаць,

Што існуюць цуды,

Што вяртаюць душы

Зь пекла да жыцьця.


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009