Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ФЕЯ
 
Прысьвячаецца Міле Я.Я.

Фея! Ці ж то таямніца?

Ты ў лесе, я ж сіднем у хаце!

Ведай, што варта згадзіцца,

На ўласнае, мілая, шчасьце.


Фея! Ты ж сонечны вецер!

Крылы, блакітныя вочы.

Ня будзе такога на сьвеце,

Каб ты заставалася б змрочнай!


Фея! То ж новае сонца!

Прачніся, бо час сустракаць.

Шчасьце ракою бясконцай,

Усіх нас прыйшло ратаваць.


Фея! Пачуй мае словы!

Хто я? Ды й так, чалавек.

З дыфектамі сэрца і мовы,

І сам незьмястоўны, як зьдзек.


Фея! Пакінь свае крыўды!

Кінь падазорнасьць і жаль.

Сьвет жа прыгожы і (для) мілы!

Празрысты, амаль што крышталь.


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009