Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

SUUM CUIQUE

Ты заўсёды

шукаеш

утульнасьць

і знаходзіш яе...

у гарах,

у рэчках імклівых,

у непрыступных прыступках,

якімі атульваецца

тваё жытло ў скляпеньні

ад няўтульнасьці.

Ты заўсёды

шукаеш

утульнасьць

і знаходзіш...

мяне.



––––––––––––

Suum cuique – кожнаму сваё (лац.).


  А. Спрынчан

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 31.05.2010