Вострыя стрэлы і дзіда ў руцэ,
Я першы, я лепшы, я самы вапшэ!
У граўстве, у княстве, у лесе зімой,
Гвалтую сабою вакольны спакой.
Я ціха хаджу па абшарах лясных,
Чакаю, кахаю, баюся адных,
Пачуцьцяў і чутак пра тое, як ты,
У вёсачцы хлопцаў заводзіш у кусты.
Не ведаю нават, што дзейсьніць, рабіць,
Прыдзецца напэўна ўсіх перабіць.
Дзяцей, юнакоў, мужыкоў і дзядоў,
Спакойным, каб ноччу вяртацца дамоў.
Я ж лепшы, я першы, я самы такі,
Па кім запяшчаць нават у лесе сьнягі.
Няўжо, мая дама, ты хочаш яшчэ,
Болей за тога, хто проста вапшэ?