Людзі мілыя, радзімыя, прыгожыя,
Падайце беднаму, я трэці дзень не еў.
Я раб, я валацуга Божая,
Я той, хто літасцю ніколі не хварэў.
Падайце людзячкі, падайце праваслаўныя,
Падайце, заклінаю вас Хрыстом.
Ці то мне з фінкаю сваю самапальную,
Ісьці за міласьцю ў ваш багаты дом?
Вы не глядзіце на мяне, як на агіднага,
І зь лютай злобаю не лайце вы мяне.
Я брат ваш у Хрысьце, няўжо ня мілы вам?
А фінка мілая? Ці лепей безь яе?
Я тут ляжу пад сьветлым зводам храма,
Малю вас: памажыце трошкі чым.
Ці рублікам, ці іншаю спагадай,
Ці вінчыкам, ці хлебушкам старым.
Я ціхім буду, буду незаўважным,
А толькі пачастуйце ежай, Бог
Вам не даруе чэрстваць і нахабства,
Бо нават я то дараваць не змог!