Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

САМАГУБЦА

Нешта самотнае чутна,

Атрута ў шклянцы. Рука

Трымае відэліц. А скудку?

Памёр! Як заўсёды дарма!


Ранешні дождж сарамлівы.

Кроплі на зрэнках. Мой твар:

Белы, прыгожы, маўклівы.

Як сьнег. Як палёт. Як пажар.


Спазьніўся на лёс, вырашэньні.

Па часе, па дзеях, па снах.

Жыцьцё без надзеі, безь веры,

Ня трэба! Не варта! Дарма!


Стаміўся. Я жыў ганарліва.

Не кожны так можа пажыць!

Прашу неадкладна, рупліва!

Я сам, і не трэба нікога вініць!


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009