Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗАБІ! ЗАКАПАЙ! АДПАЧНІ!
 
Прысьвячаецца Вольге І.Д.

Я баюся маркоты, чуеш?

Спрабую забыцца сном.

Гэта золата ці толькі кукіш?

Гэта праўда ці крыўда зноў?


Травамі соннымі зельле

Варыш. Ці для мяне?

Я ў сьнезе, у сьне, у кельлі.

Я шукаю, ты дзе? - Нідзе!


Я ляжу на асфальце сена,

Ты бачыш? Напэўна так.

З ломкаю рук, ног, венаў,

Думак, парадкаў, крат.


Я ляжу абрастаючы скрыдлам,

Вось. Як табе я такі?

Храк п'яны і падрапаны рылам,

Ашалелы, гідкі, дурны.


Нож бяры! Параўняй маё цела.

Толькі трошку! Крыху! Ледзь-ледзь.

Ручку, ножку і справа, і зьлева,

На што цяжка трываць і глядзець.


Пачастуй мухаморчыкам, можна.

Нашапчы мне, парай, растлумач:

Як кахаць, цалаваць асьцярожна,

Разьмяркуй, падпішы, прыназнач.


А лепей забі! Рана ранкам.

У сьне. Калі буду сьляпы.

Без агіды, гульні, без падману.

Забі! Закапай! Адпачні!


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009