Дым. Вагонь. Сьмерць. Вайна.
Я адзін у чорнай хаце.
Паганыя фрыцы спалілі да тла.
Хату. Мяне. Дзяцей і маці.
Рукі - вуглі. Я бачу праз дым
Астаткі свайго пагарэлага цела.
Я быў малайцом, а памёр маладым.
З укусам на шые язычніцкай дзевы.
Жахлівая ноч. Нікога навокал.
Нямецкія сьпевы аднекуль здалёк.
І смага катуе па сонечным сокам,
Якія па целу свой ведаюць цёк.
Адкуль тая прага? Ядкуль тыя сілы?
Мяне не трымае ў палоне зямля.
Я чую як песьні сьпявае ў магілах,
Крыжамі замкнёная наша радня.
Дрыгва мой прытулак! А там лютэране,
Са шмайсерам кожны, але ўсё адно.
Мне хочыцца піць, я ў стомленым стане,
Іх кроў будзе лепей за наша віно!