Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Мабыць табе таксама часам здаецца,

Што Бог падобны да завуча школы,

Які ніколі не ставіць пяцёрак.

Аднойчы выклікае тваіх бацькоў да сябе

І, хто ведае, што ён ім там кажа.

Мабыць. што ўсё не мела ніякага сэнсу,

Бо ты ніколі не скончыш жыцьцё

З чырвоным дыплёмам.

Мабыць нешта іншае,

Мабыць нават зусім зусім іншае.

Але бацькі пасьля гэтака выкліку

Ўжо ніколі не вяртаюцца да цябе.

Мабыць ад сораму.

Суседскі хлопчык кажа, што яны памерлі,

Кажа, паглядзі нават Бітлз паміраюць,

Што там твае бацькі –

Іх ніхто акрамя цябе і ня ведаў

І ўсе іх песьні напісаныя іншымі.


А ты ўсё не верыш, не сьпіш, плачаш дома,

Плачаш сярод знаёмых і незнаёмых людзей на вуліцы,

Бо твае бацькі сышлі і саромеюцца да цябе вярнуцца.


  В. Морт

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009