Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЁН

Ён рады кожнаму, хто прыйдзе за парадай,

Яго парад вартая таго,

Каб перарэзаць ноччу шыю брата,

А потым піць у карчме без боязі віно.


Яго прыемнасьці балюча бьюць па сэрцу,

Ён нож хавае пад спадніцаю жаны.

І кожны, хто паеў яго відэльцам,

Не змог дажыць да ранешняй вясны!


Спыні свае вандроўкі прынц-злачынца!

Ці чуеш грукат у ночы капытоў?

То за табой, тваёй крыві напіцца.

Вярнуць цябе ў пекла да сяброў.


І ціха будзе нашаму стварэньню.

Па сутарэньнях пройдзе новы звон.

А гэты звон не будзе чуць збавеньня,

Няма тут незачыненых вакон!


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009