Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ТОЖА

Як жа я люблю свае кусты!

У кустах мне добра і прыемна.

У кустах і я, і ён, і ты,

У кустах мы моцненькая хеўра.


Я люблю глядзець на неба з-за кустоў,

І на сонца, і на месяц неўміручы.

Не хачу ні ў горад, ні дамоў,

Там амап, міліцыя, асфальт ванючы.


Я бы выпіў для суцешаньня душы,

Толькі ж выпью - забяруць напэўна.

Лепш кустоў выключна камышы,

Камышы ня куст, затое сена.


Мне ня трэба дзеці, жонка, сват,

Сам сабе татарын, госьць і злодзей.

Дык спачувайце мне, палонныя з-за крат,

Вы і за кратамі жывеце ў свабодзе.


А я прыгнечаны, мне кепска тут сядзець,

Сьлязьмі пакутую і плачу кожны ранак.

У вас і дзеткі, сем'і, сэнс жыцьця:

Насіць у Акрэсьціна салаты на сьняданак.


А я застрэлюся, ці патаплюся ўсё ж,

Заб'е мяне сумленьне цёмнай ноччу.

Бывайце мілыя, я тожа патрыёт,

Я тожа беларус, я тожа хочу!


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009