Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БЭРЛІН – МЕНСК

Праязджаем Варшаву.

Лета. Вечар.

Ператварылася ў вецер

Сэрца.

І дзьме.


Дзесяць хвілін на вакзале.

Вечар. Лета.

Круціцца як плянэта

Сэрца

Ў мяне ўнутры.


І гэта ня ком у горле,

Што не сказаць і слова.

Гэта так адмыслова,

Гэта так напралом,

Сэрца лезе праз рот

І напружвае зрок.


  В. Морт

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009