Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

CRY ME A RIVER

Цела ў пастцы голасу,

Нібы голас – клетка,

І ружы ляцяць на сцэну

Як кавалкі чырвонага мяса.


Ўдыхае – паветра,

Выдыхае – мора.


Партэр – тытанік пад вадою,

Пярсьцёнкі і брошкі

Блішчаць

Як чароды рыбы.

У яе няма выбару толькі сьпяваць

У клетцы голасу,

Пакуль язык

Як хлыст паганяе згорблены рот.


Так будаваліся піраміды,

Так бабілонскія сады вырошчвалі.

Ня дай ёй скончыць

І калі трэба –  

Забей дзеля мяса,

Пах якога яна пажырае.


  В. Морт

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009