Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БЕЛАРУСУШКА

Як табе тут, беларусушка?

Чую песьні сьпяваеш някепскія,

Што бліжэй табе воіска прускае,

Як гучней табе мова расейская.


Дасьпяваў ужо, і маўчыш як слуп,

Вочы коламі, нецьвярозыя.

Ляжаш вечарам, прасапіш пад нос:

«Хоць і власьць дзярмо - зато добрая!»


Як ты быў аслом так і сьпіш аслом,

Відаць, быдла ў табе - неўмяручае.

Няхай сьвет гарыць, для цябе адно:

Чарка, шкварка, адзеньне маднючае.


А вось я, хто я? Я твой лепшы сын,

Ты мой лепшы маць, мы жа родныя.

Каб ты дрынам мяне, каб бы проста дрын,

Дык былі б дасканала падобныя.


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009