Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВЕЛІЧНЫ ПАН

Велічны пан! Я сам!

Я сам, мне ня трэба ніхто!

Хто? Хто? Беларус? Вядома.

Адразу на твары відно?


Быдла? Хай сабе быдла.

А што? Дый нічога, я так.

Абрыдла мне гэта, агідна!

Дык як наша бульба на смак?


Што, спадабалася? Пэўна ж!

Смачная бульбачка, што?

Чарку да шкваркі? Прыемна!

Хіба непрыемна? Няўжо?


Калі ж непрыемна, прабачце.

Бо болей нічога няма.

Знайсьці? Пашукаць? Можа скрасьці?

А гэта ўжо вы дарма!


Красьці тут вельмі ня добра.

Хоць мы талерантныя пан.

Але паглядзі, вось вінтоўка,

А тут табе не рэстаран!


Бывай, наш Бог нам даруе.

Прабач, паспрабуй зразумець.

Што нам дабрыні не бракуе,

Проста ня трэба барзець!


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009