Ты прыйшоў, ты прыйшоў прыгожы сын.
Край твой сьпіць, край прыемна бачыць сны.
Хто б са злодзеяў ня йшоў,
За багацьцем у лясы -
Край твой сьпіць, край прыемна бачыць сны.
Сьнег ідзе. Сьнег ідзе каторы год.
Сьмерць вакол. Сьмерць ваюе гарады.
Памажы сваім сябрам,
Аднавіць у нас сады
Толькі сьпяць. Толькі сьпяць твае сябры.
Ты ідзеш! Ты ідзеш да нас праз сон!
Уратуй! Хай жа скончыцца зіма.
У руцэ тваёй страла,
У другой двуручны меч,
Толькі дзе? І каго ты будзеш сеч?
Вось і ты! Вось і ты прыгожы сын.
Край твой сьпіць, зь ім і ты салодка сьпіш.
Хто б праз возера ня йшоў,
За багацьцем у лясы -
Будзе спаць! Будзе бачыць нашы сны!