Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДЗЯКУЙ, АРЛЕКІНА!

Устаць і ўпасьці, ды ізноў на ногі,

Каб чэснай працай зноў сьвіталі дні.

А я ў сьляпых пыталася дарогі,

А я ў глухіх маліла дабрыні.


А я ў нямыя грукалася дзьверы,

Дзе толькі ад варот і паварот...

Я клоуну дзівілася на сцэне,

Ня бачачы салёна-горкі пот.


Ну што ж, ты вельмі ў час мне, Арлекіна

(Даруй за перыфраз: Арле-кіно),

Труха пустых блуканьняў і мякіна

Па котлішчах разьвеяны даўно.


Ужо ні гром, ні бура не лякае,

Ня ўзяць мяне ў абдоймішчы тузе.

Вось лапічак зямлі маёй, якая

На песьні узышла, як на сьлязе.


  Я. Янішчыц

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.04.2010