Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НЕ АДМЫЦЬ

Не вывесьці і не адмыць,

І не сысьці, і не схавацца ў лесе.

Ад гэтага не зьбегчы - плачуць дзеці,

Бо нож з крывавым лязам у пакеце


Ляжыць. І ты тулішся як са мною,

Паўсюль раскіданы бутэлькі ад напояў.

Маўчыць прастора, рукі не дрыжаць,

Мы так з табой любілі сумаваць,


Ляжаць, каб сонца зьзяла праз фіранкі,

А мы што пан з паненкай, хоць нават не падпанкі,

Хоць нават мы з табою не за шлюбам,

А проста, ці кахаем, ці сябруем.


Ці рвем адзін адному ўспаміны,

Які я быў прыгожы, добры, мілы,

І ты была, мая каханка.

А вось і дзень ужо грукоча ранкам.


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009