Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БОГІ

Пагардлівая поза,

Трымаю рукі ў бокі.

Я быў такім як трэба,

Я быў такім як богі!


Мне моц зацяла розум,  

Мне розум сьніцца ноччу!

Забіла хітрасьць вочы!

Хітрыць надзвычай хочу!


Відэліц б'е талерку,  

Дрыжыць нэрвова голас!

Я быў высокім, поўным!

Як дуб, як добры колас.


Любіў паесьці добра,  

Любіў напіцца з пляшкі

Я быў прыдворным прынцам!

Магутным, хітрым, важкім!


Я быў надзвычай добрым,

Наступствы ўсё ня скемлю!

Зь якой такой халеры,

Забраўся бошкай ў петлю?


Адкінуў крэсла пяткай,  

Зь якой такой халеры

Я быў такім як трэба -

Не даставала веры.


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009