Ціха адамкну дзьверы,
Тваёй стомленай за дзень,
За ноч з пацукамі кватэры.
Ты яшчэ будзеш спаць!
Я ж сяду на ложак,
Буду глядзець на цябе і кахаць!
Моўчкі, без адзінага крыку!
Суха, бянтэжліва, трымаючы рукі ў кішэнях,
Але ж яшчэ трошкі, шчэ крыху!
Мне бачыць у ложку цябе!
Усю аголеную, сонную, кволую,
Ты падымешся пакрысе
Спытаеш: якога чорта я тут.
Сяджу на ложку, насупраць цябе
І цень адкідаю на кут,
З абразамі, ды й без нагавіц!
Такі мілы сяджу,
Ці то прыгажун, ці то прынц!
Прыйшоў сабе узбуджаны,
З хітрай пысай як чорт,
На каханьне хворы, ці толькі крыху прастужаны.
Без кветак і запрашэньня сеў!
А сам каторы дзень, якую ноч,
Анічога ня піў, ня еў!
А ўсё-такі прыгожы нечым, сарамлівы!
Хоць і без штаноў, але ж мужык,
Нават дзесьці мілы!
А я зьбягу, застануся сам-насам!
Адзін, без каханьня, безь веры.
Забыты сабою, табой, нават часам!