Веру братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На сьвет Божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон…
Цётка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ФРАГМЭНТЫ

Урыўкі, фрагмэнты подыху,

Гэта плынь ад поўдні на поўнач,

Ад сьпякоты, да лёду і холаду:

Хочыш саскочыць?


Сонца, нябёсы блакітныя,

Гэта вера ад жаху да шчасьця.

"Хто тут хітры?" - "Усе мы тут хітрыя!

Што бы тут скрасьці!?"


Грук у дзьверы - то ворагі!

Усе з чорнымі пысамі зайздрасьці:

Ці то дурні, ці то алкаголікі

Тук-тук, адчыняю, ну, здрасьце!


Нечакана марозы зімовыя,

Сьвята, дык музыку грайце!

Акварэль, ці то рэкі багровыя:

Мне ў двух асобніках дайце!


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009