Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПОЛЫМЯ

Рукі ў полымя, сэрца ў погрыбы.

На гарышчы золата схована.

Спробы радасьці, спробы голаду:

Ты сядзіш, як сьлед, запалохана.


Жах на вачах, за вакном - зіма,

Я як зьвер гуляю па дошчачках.

Ты была са мной, а цяпер адна,

Вось мой ножык, ты бачыш мой ножычак?


Рукі дрыжаць, сьлёзы на твары,

Касмэтыка сьцежкай сьцякае на грудзь.

Карчма дагарае, з'ядаюць пажары,

І людзі, і грошы цяпер прамінуць.


Я злы і мой позірк надзвычай шалёны,

Зрабіўся злачынцам, ліхі чалавек.

Твой позірк сухі і твой водар салёны,

Мой нож, мая злоба, мой грэх!


Я гляджу на цябе, усьміхаюся шчыра,

А ты ад напружаньня белая ўся.

Ты проста хацела багацьця і міру,

Я ж проста хачу на вячэру жыцьця!


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.06.2009