Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ФАБРЫКА АНАНІМНЫХ СЬЛЁЗАГОЛІКАЎ

І ізноў па выніках года

Самых высокіх паказальнікаў

Дасягнула Фабрыка Сьлёз.  


Пакуль Міністэрства Транспарта таптала абцасы,  

Пакуль Міністэрства Сардэчных Справаў  

Білася ў гістэрыцы,

Фабрыка Сьлёз працавала па начах,

Нават па сьвятах ставіла рэкорды вытворчасьці.


У час калі Станцыя па апрацоўцы ежы

Перажоўвала чарговую катастрофу,

Фабрыка Сьлёз перайшла на эканамічна пераважную

Пераапрацоўку адходаў мінулага –  

Галоўным чынам, асабістых успамінаў.  


Фатаздымкі работнікаў года  

Ўрачыста размясьцілі на сьцяне плачу.  


Я – інвалід працы фабрыкі-героя сьлёз,

У мяне на вачох мазалі,

У мяне пералом шчок.

Мне плацяць заробак прадукцыяй, якую я вырабляю.

І я шчасьлівая тым, што маю.


2005  В. Морт

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009