Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗАБРАЛІ ТАТУ

Калі ў нас татачку забіралі,  

Мама пабегла ратаваць,  

Шасьцёра плакалі сьлязамі,  

Ды ўночы беглі іх шукаць.


Ля крыжа ручкі ўздымалі,

У паветры бачылі Хрыста,  

Зямлю сьвятую цалавалі,  

А мама з татам не прыйшла.


Сапраўды, анёлы ляталі,  

У бельлі з крыламі ў шаўках.

Мы плакалі, яны сьпявалі,  

Не цешылі чамусьці нас.


Ад хлеба-солі, мамы, таты  

Для нас гатовілі ўжо шлях  

У Петрапаўлаўск, у Курапаты,  

Адзін Бог ведаў на той час.


Але нявечна панавалі  

Анёлы чорныя ў вярхах.  

Сярпы, кувалды іх зламалі  

I разагналі па кустах.


Студзень, 2003  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009