Даўно было, як гналі ў астрогі
Яшчэ маладзенькіх хлопцаў і дзяўчат,
Джаліў моцны вецер, замятаў дарогі,
Каб зьніклі прыкметы вярнуцца назад.
Чаго толькі ў жыцьці не пазналі:
Новыя прасторы, новыя сябры,
У белыя ночы выпраўлялі,
На плячах масьцілі шлях да Калымы.
Чыгунныя рэйкі сьпіны нам круцілі,
Костачкі згіналі да самай зямлі,
I сьлязамі Бога дзень і ноч малілі.
Ды не ўпрасілі ласкі ў яго мы!
Пасылаў пакуты і сьмерць як збавеньне,
Адпачынак вечны ў ледзяных сьнягах,
У цяжкія хвіліны сьмерць, як вызваленьне,
Прылятала з пікай кожны час да нас.
Лопнула цярпеньне, ужо падох і Сталін,
Яшчэ мацней сталі народ катаваць,
I рашылі зэкі з голымі рукамі
За сябе, за родных сваіх пастаяць.
Мучыліся людзі, урад выклікалі.
Каб на месцы справы-крыўды разабраць,
Весткі пасылалі, палёгкі чакалі,
І прыйшоў пякельны із Масквы загад.
Пьяныя танкісты ў зоне бушавалі,
Стральцы з кулямётаў крапілі народ,
Змораны люд Божы, болем гартаваны,
Не баяўся сьмерці, крочыў упярод.
Улады ў машыны мерцвякоў кідалі,
Расстрэльвалі вязьняў, хто яшчэ канаў,
Штыкамі паролі, нажы ў рукі клалі,
Такі быў у Савецкай краіне закон.
Газам затраўлялі нелюдзі баракі,
Праз вокны і дзверы шпурлялі шары,
Плакалі дзяўчаты, фашыст сыпаў маты,
Ратунку ад газу ня ведалі мы.
Сьмерць хай сьмерць – ўсё роўна годы не пражыць,
Паабрыдлі зьдзекі, паабрыдла пойла,
Голымі рукамі танкаў не зваліць.
Я збавеньня з неба ня стала прасіць!
Моляцца ўкраінцы, моляцца палякі,
Я адна-адненька ля дзвярэй стаю,
Боль сьціскае ногі, каб хоць не заплакаць,
Не, я не заплачу, зыкла, прамаўчу.
Чуваць побач стрэлы і грахочуць танкі,
Валяцца баракі з жывымі людзьмі,
Грузяць у машыны людзкія астанкі,
Да сваёй да волі ўжо мы дажылі!
Газ рэжа вочы, раз’ядае горла,
Чутна, ля баракаў крычаць: "Выхадзі!"
Дзесьці сонца сьвеціць, а ў вачах ў нас цёмна,
І дзівішся толькі: як жывая ты?
Крывавыя хмары вецер разганяе,
Скаліцца, сьмяецца, гэтак рашыў Бог.
Сотні аўтаматаў на прыцэл трымаюць,
Нішчаць недабіты з раніцы народ.
Чуюць кроў сабакі, скрыгочуць зубамі,
На нас ці ахову? Чорт іх забяры!
I, як спатыкнешся, разарвуць клыкамі,
Слугі яны шчыры, як гаспадары.
Завялі ў пустыню, ніцма палажылі
На пясок пякучы - цвёрдую скалу,
Крывавае сонца людзей папаліла,
Напэўна, Люцыпар памагаў яму!
Ой, як нашы людзі волі пажадалі,
Праўду высьвятлялі, гукалі Маскву,
Костачкі даўно іх ветры абялілі,
Памянуць сябры з Літвы іх прыбылі.
Сабраліся ў стэпу ўсе сябры былыя,
Родныя ды блізкія болей, чым свае,
Чуеце, заглохла варожая сіла,
Вольныя людзі жывуць на Літве!
Не ў сталыпінскіх з вартай вагонах,
Не пешшу з катомкамі гоняць скаты,
3 новаю вераю, з слаўнай Пагоняй
Вас наведаць прыехалі мы.
Прыбылі ўрада чыны Казахстана
Гасьцей замежных гонар прывітаць,
Плыве ракою руда з Джэказгана,
На Кенгіры вышкі болей не стаяць.
Прывіталі ўлады нас тае вязьніцы
Як гасьцей шаноўных, што з чужых краін.
Але не ўгадалі, што могуць зьявіцца
Тыя, што Савецкі ўрад не дабіў.
Хваляць: “Камсамольцы горад будавалі,
Тут калісьці былі скалы ды пяскі!
Слаўна, вельмі слаўна яны працавалі,
Гляньце, як прыроду зьмянілі яны!”
Зелянеюць дрэвы, пахнуць агароды,
Як золата, льецца медная струя,
Дзівуюцца сёньня чужыя народы,
Якая тут слаўная "маладзеж" была!
Над пустыняй хмара рынае маўчаньнем,
А сонца ў шэрань схавала лубок.
Сёньня душы вязьняў наш прыезд адчулі,
Падняцца ім з ямаў не дазволіў Бог.
Ня ўсіх умясьцілі вязьняў ў яме каты,
Ня ўсіх утрамбавалі танкамі тады,
Валяецца сёньня костачак багата,
Наверх іх дасталі зімы ды вятры.