Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НЕ МАЎЧУ

Тут жыве, тут расьце, уздымаецца,  

Падымае ўверх галаву,  

Грабіць, цягне усё, што дастанецца:  

"За народам сваім не пайду!


Што народу пакінуць на памяць?  

Што ім трэба? Я – есьці хачу!".  

Незагоены раны тыраняць,  

Што было, успамінаць не хачу.


Я маўчала б, каб люд наш ня гінуў  

Пры ўладзе, што выбраў народ,  

Не зьнішчаў, як фашысты чужыну,  

Сінявоку Радзіму маю.


Б’юць у дзьверы – то нас падымаюць,  

Б’юць у рэйкі – у сталоўку вядуць,  

I чарпак баланды наліваюць.  

Пайку хлеба старога даюць.


Б’юць у рэйкі – мы бяжым на развод,  

Мароз смаліць, бушлат расшпіляе,  

Будзь пракляты, згары такі ўрад,  

Што бязьвінных людзей вынішчае!


Люты, 2004.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009